Я нарадзілася ў Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу), дзе скончыла інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Але маё творчае станаўленне як мастака і архітэктара звязана з Мінскам. Я з'яўляюся чальцом Саюза мастакоў і архітэктараў Рэспублікі Беларусь і стала ўдзельнічаю ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах. Мае персанальныя выставы праходзілі ў Менску, Манрэалі, Варшаве, і шмат якія з маіх прац знаходзяцца ў асабістых калекцыях Канады, ЗША, Нямеччыны, Францыі, Швецыі, Ізраілю і іншых краін.